Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня – 28 лістапада


Радыё Свабода “25 сакавіка – дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, гэта так. Але змаганьне за незалежнасьць адбываецца не ў гістарычнай мінуўшчыне, а сёньня, і сёньня зьмест незалежнасьці павінен быць насычаны не сувэнірнымі бралкамі і гадзіньнікамі з выявай Пагоні, а ўзьняцьцем рэальных праблемаў, якія існуюць сёньня ў нашым грамадзтве, трэба пабачыць сёньня, якія ёсьць пагрозы незалежнасьці. І калі пагроза незалежнасьці ёсьць ад расейскага імпэрыялізму, мы павінны абапірацца на саюзьнікаў у змаганьні за незалежнасьць, а значыць – і на Эўрапейскі Зьвяз, і на тыя сацыяльны групы, якія незадаволеныя сёньняшнім рэжымам. Нельга ператвараць 25 сакавіка ў мерапрыемства гуртка аматараў гісторыі. Калі мы – палітычная партыя, калі мы хочам уплываць на грамадзтва, мы павінны пад бел-чырвона-белым сьцягам узьнімаць тыя праблемы, якія сёньня хвалююць людзей”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/11/DC43E795-22D8-4009-8CDD-FC6692717F3C.html



Кандыдат на пасаду старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч – у дэбатах на “Свабодзе”
XS
SM
MD
LG