Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая крымінальная справа супраць актывісткі “Маладога фронту”


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі Полацкай пракуратуры распачалі крымінальную справу супраць студэнткі гістарычна-філязофскага факультэту Полацкага ўнівэрсытэту Кацярыны Салаўёвай.

Дзяўчыну падазраюць у парушэньні двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – зьнявага дзяржаўных сымбаляў і ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Падставай для першай справы стала нядаўняя акцыя студэнцкай моладзі ў Полацку. Тады на сьцяне гарвыканкаму зьявіўся надпіс: “Нас не спыніць!”, а недалёка ад гэтага месца на будынку пракуратуры былі прымацаваныя рэшткі дзяржаўнага сьцяга пасьля таго, як яго сарвалі і падпалілі.

Кацярыну спачатку дапыталі ў міліцыі, а потым адвезьлі ў студэнцкі інтэрнат і там правялі ператрус.

Супрацоўнікі КДБ і пракуратуры забралі інфармацыйныя матэрыялы і ўсе носьбіты інфармацыі. Пасьля ператрусу Кацярыну прывезьлі зноў на допыт у пракуратуру.

Полацак: КДБ затрымаў актывістку “Маладога фронту” К.Салаўёву, 28.11.2007 Полацак: чарговае затрыманьне за графіці, 27.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG