Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – гісторык з Баранавічаў Анатоль Трафімчык


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе звольнены днямі з працы ў Баранавіцкім дзяржаўным унівэрсытэце гісторык Анатоль Трафімчык. Ва ўнівэрсытэце яго абвінавацілі ў парушэньні дысцыпліны і не падоўжылі кантракту. Фармальная прычына – навуковец без дазволу рэктарату зьезьдзіў у Вільню на канфэрэнцыю гісторыкаў.

У нашым апытаньні гарадзенцы скажуць, за што, на іх думку, выкладчыка трэба пазбаўляць права выкладаць.

У “Начной Свабодзе” мы раскажам пра вынікі сёньняшняга зьезду Саюзу беларускіх мастакоў.

Прагучаць таксама рэпартажы зь менскага пікету, прымеркаванага да Ўсясьветнага дня дзеяньняў супраць спальваньня адкідаў, і з прэзэнтацыі “Дударскага клюбу” – творчага аб’яднаньня беларускіх майстроў і музыкаў, якія займаюцца адраджэньнем дуды.

У “Начных досьледах” аповед пра традыцыю ў Беларусі фэн-шуй – навукі аб суладзьдзі з навакольным асяродзьдзем і мастацтва яе выкарыстаньня ў штодзённым жыцьці. Людзі на менскіх вуліцах скажуць, ці вераць яны ў сілу фэн-шуй.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў раскажа сёньня пра менскі гурт “Мадэра Гард Блюз”, а ў “Начной чытанцы” – чарговы фрагмэнт “Лістоў зь лесу” палітыка і літаратара Паўла Севярынца.

Пасьля 23-й гадзіны – чарговы агляд вашых лістоў на “Свабоду”; а 23.15 “Падарожжа “Свабоды” ў вёску Ляды Жлобінскага раёну; а 23.33 у “Экспэртызе “Свабоды” размова пра тое, наколькі хутка разьвіваецца ў Беларусі чалавечы патэнцыял; а 23.45 запіс фрагмэнтаў сёньняшняй онлайн-канфэрэнцыі зь нямецкім палітолягам, гісторыкам Райнэрам Лінднэрам.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG