Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронцы і дэмакраты абмеркавалі сытуацыю са свабодай сумленьня


Радыё Свабода 28 лістапада ва ўправе БНФ адбыўся круглы стол “Свабода сумленьня і веравызнаньня ў Беларусі”. Уступнае слова прамаўляў адзін зь лідэраў дэмакратычнага руху Аляксандар Мілінкевіч.

З дакладам “Праблемы прававога рэгуляваньня і правапрымяняльнай практыкі ў галіне права на свабоду сумленьня ў Беларусі” выступіла юрыст, праваабаронца Д.Шаўцова.

Прадстаўнік каардынацыйнага цэнтру Кампаніі ў абарону права на свабоду сумленьня ў Беларусі Сяргей Луканін зрабіў даклад “Мэтады барацьбы за свае правы”.

У дыскусіі ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных цэркваў, рэпрэсаваных за веру: Георгі Вязоўскі (царква “Запавет Хрыста”), Антоні Бокун (царква “Ян Прадвесьнік”), а таксама дэмакратычныя актывісты Павал Севярынец, Мікалай Статкевіч, Валянціна Трыгубовіч, праваабаронцы Марыя Савушкіна, Алег Гулак.

Удзельнікі прынялі зварот да Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь — яны адзначаюць, што дзейны Закон “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях” і шэраг іншых нарматыўных актаў супярэчаць Канстытуцыі.

На паседжаньні круглага стала прысутнічала надзвычайны і паўнамоцны пасол ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт.

Менск, 28.11.2007. Круглы стол аб свабодзе сумленьня. Вядучы круглага стала Аляксей Шэін Вядучы круглага стала Аляксей Шэін

Менск, 28.11.2007. Круглы стол аб свабодзе сумленьня. Выступае лідэр дэмакратычнага руху Аляксандар Мілінкевіч Выступае лідэр дэмакратычнага руху Аляксандар Мілінкевіч

Менск, 28.11.2007. Круглы стол аб свабодзе сумленьня. З дакладам выступае юрыст і праваабаронца Д.Шаўцова З дакладам выступае юрыст і праваабаронца Д.Шаўцова

Менск, 28.11.2007. Круглы стол аб свабодзе сумленьня. Пасол ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт Пасол ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт

Менск, 28.11.2007. Круглы стол аб свабодзе сумленьня. Прадстаўнік каардынацыйнага цэнтру Кампаніі ў абарону права на свабоду сумленьня ў Беларусі Сяргей Луканін Прадстаўнік каардынацыйнага цэнтру Кампаніі ў абарону права на свабоду сумленьня ў Беларусі Сяргей Луканін

Менск, 28.11.2007. Круглы стол аб свабодзе сумленьня. Удзельнікі круглага стала Удзельнікі круглага стала

Менск, 28.11.2007. Круглы стол аб свабодзе сумленьня. Прэзэнтацыя маніторынгу парушэньня правоў хрысьціянаў у Беларусі ў 2006—2007. Выступае Марыя Савушкіна Прэзэнтацыя маніторынгу парушэньня правоў хрысьціянаў у Беларусі ў 2006—2007. Выступае Марыя Савушкіна
XS
SM
MD
LG