Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Канаплёў зьявіўся ў Авальнай залі


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў перапынку сумеснага паседжаньня дэпутатаў дзьвюх палат Нацыянальнага Сходу Беларусі ў Авальнай залі ўпершыню пасьля зыходу з пасады кіраўніка Палаты прадстаўнікоў з’явіўся Ўладзімер Канаплёў

Зьнешне ён моцна зьмяніўся: схуднеў, коратка пастрыгся, густая барада ператварылася ў маленькую эспанёлку. Ад гутаркі з журналістамі экс-сьпікер ухіліўся.

Адзін з калег Уладзімера Канаплёва па дэпутацкаму корпусу пасьля размовы зь ім расказаў мне наступнае:

“Уладзімер Мікалаевіч сказаў, што ён перанёс аж шэсьць апэрацыяў. Цяпер ён адчувае сябе лепш.

Канаплёў катэгарычна абвяргае паведамленьні некаторых мэдыяў пра ягоны ўдзел у нейкіх фінансавых махінацыях. Над сваімі будучымі плянамі ён разважае. Але гаворыць, што па-ранейшаму застаецца шчырым прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі”.

• Палатай будзе кіраваць новы стары сьпікер, 02.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG