Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адмовіцца ад экспарту цэмэнту


Уладзімер Глод, Менск Урад заяўляе, што ў наступным годзе праблемаў у набыцьцё цэмэнту ў Беларусі ня будзе. Дзеля гэтага міністэрства архітэктуры і будаўніцтва прапануе ў 2008 годзе цалкам адмовіцца ад экспарту цэмэнту за межы Беларусі.

Пра гэта сёньня заявіў міністар Аляксандар Селязнёў, адказваючы на пытаньні дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Селязнёў паведаміў, што ўжо цяпер “пастаўкі цэмэнту на экспарт прытарможаныя”. Гэта выклікана тым, што яго не хапае на будоўлях унутры краіны, грамадзкіх і прыватных. Дарэчы, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Віктар Марахін скардзіўся, што ў крамах Менску цяпер не магчыма знайсьці беларускага цэмэнту. Ёсьць толькі расейскі, які каштуе значна даражэй.

• Цэмэнт у Беларусі можа хутка падаражэць, 26.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG