Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная Свабода" зь Юрасём Бушляковым. 27 лістапада


Радыё Свабода З панядзелка да пятніцы на хвалях “Свабоды” пасьля 22-й гадзіны – жывыя гутаркі зь цікавымі людзьмі, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзных выпадкаў, апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, навіны музыкі, кіно, тэатру.

Частка першая:



• Дайджэст навінаў дня.

• Гутарка са старшынём Беларускага саюзу мастакоў Уладзімерам Басалыгам.

• Апытаньне ў Магілёве: "Што ў сёньняшняй Беларусі можа перашкаджаць займацца творчасьцю?"

• "Гукапіс" Аляксандра Памідорава. Гурт "Куклы".

Частка другая:



• “Начныя досьледы”: намер беларускіх уладаў скласьці сьпіс асобаў, якім будзе часова забаронены выезд за межы Беларусі. Хто гэтыя людзі? Ці ёсьць у забароне палітычны аспэкт? Ці не парушаюцца правы чалавека?

• Беларускі інтэрнэт у "Начную аБЛОГу" бярэ Севярын Квяткоўскі.

• "Начная чытанка": "Лісты зь лесу" Паўла Севярынца.

• Увесь гэты тыдзень у “Начной Свабодзе” – песьні з найнавейшага дыска Зьмітра Вайцюшкевіча “Лірыка”. Дыск, дзе сабраныя 13 песьняў на вершы Генадзя Бураўкіна, будзе прэзэнтавацца 2 сьнежня а 19-й гадзіне ў менскім клюбе “Фартуна” (вул. Смаленская, 15).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG