Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Райнэр Лінднэр на онлайн-канфэрэнцыі: “Спадзяваньні на дэмакратызацыю Беларусі шляхам збліжэньня з Расеяй былі памылковыя”


Радыё Свабода У сераду 28 лістапада на нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь нямецкім палітолягам Райнэрам Лінднэрам. Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі чытайце пазьней тут --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Райнэр Лінднэр – палітоляг, гісторык, Старшыня нямецка-беларускага таварыства, прадстаўнік бэрлінскага фонду “Навука і палітыка”, старшыня Менскага форуму. Днямі адбыўся X Менскі форум -- “Беларусь — эўрапейская нацыя ў працэсе пераменаў: ідэнтычнасьць і супрацоўніцтва ў сфэрах палітыкі, эканомікі, грамадзтва”, з удзелам нямецкіх і беларускіх палітыкаў і палітолягаў. Беларускі бок быў прадстаўлены як уладамі, гэтак і апазыцыяй.

Аўтар кнігі “Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі XIX—XX ст.” (1999 год, Мюнхэн, 2003 год, Менск: Бібліятэка часопісу «Беларускі Гістарычны Агляд»), пра якую аўтар рэцэнзіі ў “АРХЭ” пісаў гэтак: “Кнізе Райнэра Лінднэра наканавана доўгае жыцьцё. З выхадам нямецкага выданьня яго аўтар заняў месца аднаго з найбольш аўтарытэтных знаўцаў гісторыі Беларусі на Захадзе. Беларускае выданьне кнігі засьведчыла нашаму грамадзтву інтарэс заходніх гісторыкаў да беларускай мінуўшчыны. Можа, калісь і беларуская ўлада зразумее важнасьць альтруістычнай працы заходніх беларусістаў па рэкляме малавядомай усходнеэўрапейскай краіны і падтрымае яе і словам, і капейкай”.

Ацэньваючы вынікі апошняга, дзясятага Менскага Форуму, Райнэр Лінднэр у інтэрвію Свабодзе сказаў: “Гэты форум зьяўляецца прарывам у тым сэнсе, што і афіцыйныя, і апазыцыйныя прадстаўнікі дыскутавалі і абмяняліся думкамі. Для мяне гэта важна. Сытуацыя спэцыфічная - спаўняецца 10 гадоў рашэньню Эўразьвяза спыніць афіцыйныя ўзаемаадносіны з Беларусьсю на высокім узроўні. Цяпер мы назіраем пэўныя невялікія сыгналы з абодвух бакоў, каб і Беларусь, і Эўразьвяз шукалі магчымасьцяў для новага падыходу. Канешне, з пункту гледжаньня Эўразьвязу на падставе міжнародных стандартаў, якія павінны быць прыняты і Беларусьсю, паколькі Беларусь зьяўляецца сябрам ОБСЕ. Гэтыя ціхія сыгналы пачутыя. Будзем спадзявацца рабіць на гэтай падставе канкрэтныя сумесныя крокі”.

Гл. таксама:

Рэцэнзія на кнігу Райнэра Лінднэра “Гісторыкі і ўлада. Нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ—ХХ ст” у “Нашай Ніве”

Г.Вайс: тактыка і стратэгія Эўразьвязу і Нямеччыны ясная

Нямецкія палітыкі пра стасункі зь Беларусьсю

Х.Шмід: вызваленьне палітвязьняў – ключ да нармалізацыі стасункаў з ЭЗ
XS
SM
MD
LG