Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартыралёг “Свабоды”: Георгі Бярозка


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

БЯРОЗКА Георгі Іванавіч, нар. 1903 у в. Вітунь Сеньненскага р-ну, беларус, зь сялян, няск. сярэд. адук., рахункавод Сафіеўскага лесаўчастку ў п. Сафіеўка Багушэўскага р-ну. Арыштаваны 37.09.19. Асуджаны 37.09.28 «тройкай» за а/с агітацыю паводле арт. 72 КК БССР на 10 гадоў ППЛ ва Ухціжамлаг, Комі. 62.04.14 справа пераглядалася Віцебскім аблсудом. УКГБ Віцебскай вобл. 11238-П

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG