Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таісія Кабанчук: “Студэнцкія інтэрнаты зрабіліся рэжымнымі ўстановамі”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Грамадзкі рэдактар тыдня Таісія Кабанчук мае двух сыноў, яна шмат працавала са студэнцкай моладзьдзю – мае магчымасьць параўнаць пакаленьне 1990-х зь сёньняшнім.

Уліцёнак: “Таісія, колькі ў вас сыноў?”

Кабанчук: “Двое: аднаму 33, другому 31”

Уліцёнак: “Ужо, мабыць, і ўнукі ёсьць?”

Кабанчук: “Трое. Моладзь – яна, як і заўсёды, вельмі розная. Аднолькавай ёй ніколі ня быць. Усё гэта залежыць ад структуры нашага грамадзтва, а яно ж таксама дынамічнае, неаднароднае”.

Уліцёнак: “Якімі сталі маладыя за гады беларускай незалежнасьці? Вы ж мелі магчымасьць назіраць за зьменамі ў студэнцкім асяродку”.

Кабанчук: “Напачатку 1990-х быў час максымальнай свабоды ў грамадзтве”.

Уліцёнак: “Атрымліваецца, тое пакаленьне было больш вольным?”

Кабанчук: “Падаецца – так. Бо зараз паўсюль пужалкі. Як набліжаюцца нейкія апазыцыйныя мерапрыемствы, дык усіх страшаць арыштамі, выключэньнямі з установаў… Студэнцкія інтэрнаты, каледжы, унівэрсытэт зрабіліся рэжымнымі ўстановамі. Ніхто ня можа свабодна прайсьці. Кожнага затрымліваюць, патрабуюць пашпарт. Нават калі бацькі прыяжджаюць да сваіх дзяцей, то проста так зайсьці ня могуць. І гэта ўсё адбіваецца – маладыя ў большай сваёй частцы становяцца да ўсяго абыякавымі”.

Уліцёнак: “А ці ёсьць маладыя людзі ў вашай партыйнай арганізацыі?”

Кабанчук: “Працэнтаў трыццаць”.

Уліцёнак: “Атрымліваецца, страх ня ўсіх спыняе?”

Кабанчук: “Так, зразумела. Але гэта зусім невялікая частка”.

Уліцёнак: “А што адбываецца ў асяродку рабочай моладзі Бабруйску?”

Кабанчук: “Працу ня так проста ў нас знайсьці. Тым больш маладым людзям. У выніку шмат хто зьяжджае на захад, яшчэ больш – у Расею. І гэта ў асноўным лепшыя. А каго задавальняе заробак у 200 умоўных адзінак і нават меней, у каго невялікія патрабаваньні, то яны застаюцца ў Бабруйску…”

Уліцёнак: “…на волі хваляў жыцьця?”

Кабанчук: “Проста басьцяюцца па нашай плошчы з бутэлькай піва ў руцэ і кульком семкаў”.

Гл. таксама:

Таісія Кабанчук: “Інтарэсамі чытачоў дзяржава не цікавіцца”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG