Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегатаў зьезду ня селяць у гатэлі


Алесь Дашчынскі, Менск Менскія гатэлі адмовіліся разьмясьціць дэлегатаў зьезду Партыі БНФ. Паводле намесьніка старшыні партыі Віктара Івашкеіча, на зьезд, які пройдзе ў Менску 8-9 сьнежня павінны прыехаць каля 150 дэлегатаў з рэгіёнаў.

Арганізатары зьвярнуліся ў шэраг гатэляў Менску і Менскага раёну, каб разьмясьціць там дэлегатаў. Падчас папярэдніх размоваў прадстаўнікі адміністрацыі гатэляў казалі, што месцы ёсьць. Калі ж былі накіраваныя неабходныя паперы, пачаліся адмовы.

Паводле намесьніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, пакуль прынятае рашэньне расьсяліць дэлегатаў на кватэрах сяброў партыі.

“Дзейнічае ранейшае неафіцыйнае ўказаньне не заключаць дамоваў з апазыцыйнымі сіламі. Гэта можа адбыцца толькі тады, калі цэнтральная ўлада дасьць адмысловы загад, як гэта было з арэндай залі.

Калі мы пачнём выстаўляць намёты на Кастрычніцкім пляцы, то нам гатэлі дадуць”, - сказаў В.Івашкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG