Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўторак на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У аўторак на “Свабодзе” – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 18.00.

06.30 * “Праскі акцэнт”. Вынікі сустрэчы музыкаў з Алегам Праляскоўскім – здрада ці дапушчальны кампраміс? Перад кім нясе адказнасьць мастак? Ці павінны мастакі быць палітычна ангажаванымі? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць кіраўнік рок-гурту NRM Лявон Вольскі, філёзаф Валянцін Акудовіч і кіраўнік “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР

* Сёньня з доўгатэрміновага спатканьня з Аляксандрам Казуліным вяртаюцца дадому ягоныя жонка і дочкі

* 8-9 сьнежня ў Менску мяркуецца правесьці зьезд Партыі БНФ. Погляд знутры і меркаваньне палітоляга

* Наўпроставы эфір – дэбаты кандыдатаў на пасаду старшыні БНФ, раўнд другі: А.Міхалевіч – В.Івашкевіч

* Гвалт у сям’і за 9 сёлетніх месяцаў ці не ўдвая перакрыў адпаведную крымінальную статыстыку мінулага году.

* Што падрыхтавалі за год 125-гадовага юбілею Якуба Коласа дзяржаўныя і незалежныя выдавецтвы?

* Агляд незалежнай прэсы

ВЕЧАР

18.03 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

18.33 * "Падарожжа "Свабоды" – в.Алесіна Смалявіцкага раёну

18.45 * "Беларускае замежжа" – 50-я ўгодкі сабору Сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Нью-Ёрк

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * "Паштовая скрынка-111" - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

19.45 *"Вольная студыя" – 9 лістапада Прэзыдыюм Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі прыняў пастанову аб рэарганізацыі двух акадэмічных установаў – Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы і Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа. Аднак з гэтым “сакрэтным” дакумэнтам да нядаўняга часу не былі азнаёмленыя нават кіраўнікі інстытутаў. Пра магчымыя наступствы аб’яднаньня айчыннага мовазнаўства і літаратуразнаўства Міхась Скобла гутарыць са старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры Язэпам Янушкевічам.

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * "Падарожжа "Свабоды" – в.Алесіна Смалявіцкага раёну

20.45 * "Беларускае замежжа" – 50-я ўгодкі сабору Сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Нью-Ёрк

21.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

21.45 * "Вольная студыя". Міхась Скобла гутарыць са старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры Язэпам Янушкевічам.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка.

23.00 * "Падарожжа "Свабоды" – в.Алесіна Смалявіцкага раёну

23.15 * "Беларускае замежжа" – 50-я ўгодкі сабору Сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Нью-Ёрк

23.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

23.45 * "Вольная студыя". Міхась Скобла гутарыць са старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры Язэпам Янушкевічам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG