Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 26 лістапада


Радыё Свабода .



“Гэта робяць безупынна, увесь час. Гэта паўтараецца раз за разам, калі едуць прадстаўнікі самых розных ініцыятываў – і палітычных, і псэўдаграмадзкіх – у рэгіёны, заўсёды зьвяртаюцца да тых самых людзей. У бальшыні рэгіёнаў рэальна жывыя структуры – гэта менавіта фронтаўцы. І ангажуюць іх у гэтыя новаяўленыя структуры, якія вельмі часта канчаюць пшыкам, а ў людзей застаецца прыкрасьць”.



Кандыдат на пасаду старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка – у дэбатах на “Свабодзе” пра тое, што сяброў партыі перакупляюць іншыя структуры



“Тыя арганізацыі, якія я ачольваў, яны дзейнічаюць… Што датычыць таго, што дзейнасьць арганізацый стала менш бачнай, як было раней, то пагодзімся, што і дзейнасьць БНФ, калі параўнаць з 1999 годам ці, што яшчэ лепш, з 1994 годам, дык стала бачнай нашмат і нашмат менш. Якраз тое, што арганізацыі, якія я ачольваў, не памерлі (а за гэты час памерла шмат моладзевых арганізацый) – гэта яскрава сьведчыць пра тое, што пад маім кіраўніцтвам БНФ таксама не памрэ, будзе яшчэ больш разьвівацца. І ўпэўнены, прыйдзе да ўлады”.



Кандыдат на пасаду старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч – у дэбатах на “Свабодзе”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG