Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкія хімікі патрабуюць падвышэньня заробкаў


Радыё Свабода Незалежны прафсаюз ААТ “Палімір” патрабуе падвышкі заробкаў. Надоечы прайшло паседжаньне выканаўчага бюро прафсаюзу, на якім было прынята рашэньне зьвярнуцца з адпаведным патрабаваньнем да генэральнага дырэктара прадпрыемства і кіраўніцтва акцыянэрнага таварыства.

Патрабаваньне было аформлена ў выглядзе адкрытага ліста да генэральнага дырэктара прадпрыемства Аляксандра Шамашова.

Сёньня спадар Шамашоў сустрэўся з кіраўніком Незалежнага прафсаюзу Іванам Сьвятохам. Заводзкае кіраўніцтва паабяцала ўзьняць аклады на асноўнай вытворчасьці на 7%.

Аднак такая падвышка сябраў прафсаюзу не задавальняе. Адначасова Іван Сьвятоха зьвярнуў увагу генэральнага дырэктара на факты псыхалягічнага ціску на сябраў прафсаюзу з боку кіраўнікоў вышэйшага і сярэдняга зьвяна прадпрыемства. Спадар Шамашоў паабяцаў узяць гэтае пытаньне пад свой кантроль і забясьпечыць выкананьне закону аб прафсаюзах.

На сёньняшні дзень у Незалежным прафсаюзе ААТ “Палімір” каля 700 сябраў. Гэта самая вялікая недзяржаўная прафсаюзная арганізацыя ў Полацкім рэгіёне.

Беларускі ўрад трымае справаздачу ў Жэнэве, 14.11.2007 У Наваполацку пікетаў не дазволілі, 28.10.2007
XS
SM
MD
LG