Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Малады фронт”: на ўладу ўзьдзейнічаюць санкцыі ЗША і рэзалюцыя ААН


Радыё Свабода Гомельская рэгіянальная ўправа КДБ прыпыніла справу супраць маладога актывіста Кірылы Атаманчыка.

Паведамленьне пра гэта камэнтуе прэсавы сакратар незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Тацяна Шапуцька:

“Мы лічым, што гэта — добры знак. Ён сьведчыць, што санкцыі ЗША і рэзалюцыя ААН падзейнічалі, і цяпер улады ў Беларусі ня ведаюць, што рабіць з апазыцыйнай моладзьдзю”.

Тацяна Шапуцька таксама ўдакладніла, што цяпер у Салігорску пракуратура вядзе праверку па факце ўдзелу маладафронтаўцаў у вулічнай акцыі пратэсту 7 лістапада.

Выклікаюць маладых актывістаў на допыты і ў Магілёве. Там міліцыянты пагражаюць завесьці адміністрацыйную справу супраць Тацяны Буланавай. Дзяўчыну затрымалі разам зь сябрамі ў яе дзень нараджэньня. Міліцыя лічыць гэта несанкцыянаваным сходам.

Гомель: КДБ прыпыніла сьледзтва датычна “Маладога фронту”, 26.11.2007 Калі Беларусь не прыслухаецца да рэзалюцыі ААН, яе чакаюць новыя санкцыі, 21.11.2007
XS
SM
MD
LG