Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Лукашэнка: “Эўропа ня хоча нармалізацыі дачыненьняў зь Беларусьсю”


Ганна Соўсь, Менск “Эўропа ня хоча нармалізацыі дачыненьняў зь Беларусьсю, таму што яны далёка зайшлі, і сёньня ня могуць выйсьці з гэтага, захаваўшы твар”, — заявіў сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў Менску ў інтэрвію гішпанскай газэце “El Pais”.

“Хопіць рашучасьці Эўразьвязу гэта зрабіць — то мы будзем сядзець за адным сталом, весьці дыялёг, каб быць бліжэйшымі. Мы гэтага хочам, але Эўразьвяз гэтага ня хоча і выстаўляе непрымальныя ўмовы”, — сказаў кіраўнік Беларусі.

Адзін з арганізатараў Эўрапейскага маршу, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч адзначае пэўны прагрэс, калі параўноўвае гэтую заяву Лукашэнкі з ранейшымі, кшталту “я сваю краіну за цывілізаваным сьветам не павяду”.

“Але гэта торг. І тут усе козыры ў прынцыпе ў Эўразьвязу, бо ягоны галоўны козыр — гэта эўра. І не Эўразьвязу трэба думаць, чым аплаціць газ, як ацяпляць кватэры, плаціць заробкі й гэтак далей. Гэтыя праблемы падпіраюць Лукашэнку.

Таму я думаю, што Эўразьвязу трэба дэманстраваць шчырую ўсьмешку і працягнутую руку і казаць пра неабходнасьць далейшага дыялёгу. Але ж на ўмовах, і ў першую чаргу, вызваленьня палітвязьняў, трэба стаяць цьвёрда”, — лічыць Віктар Івашкевіч.

Мінуў год, як абвясьцілі новую палітыку Эўразьвязу датычна Беларусі. Эўразьвяз зрабіў выгадныя эканамічныя й гуманітарныя прапановы народу Беларусі — калі беларускія ўлады вызваляць палітвязьняў, дэмакратызуюць выбарчую сыстэму й будуць выконваць іншыя абавязаньні.

У нядаўняй заяве прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне й Беларусі абвяшчалася пра тое, што прапановы Эўразьвязу застаюцца ў сіле.

• А.Лукашэнка: “Эўропа вылучае непрымальныя ўмовы”, 26.11.2007 • 12 умоваў Эўразьвязу: што выканана?, 23.11.2007 • Х.Шмід: вызваленьне палітвязьняў - ключ да нармалізацыі стасункаў з ЭЗ, 24.11.2007 • Ці адменіць Эўразьвяз санкцыі да беларускіх чыноўнікаў?, 17.10.2007 • Рэвэрансы Менску ў бок Захаду скончацца па перамовах з Масквой аб газе?, 16.10.2007 • Юры Дракахруст: “Беларускія ўлады чакаюць ад Эўропы крокаў у адказ”, 14.10.2007 • МЗС Беларусі: ”Казаць пра дату адкрыцьця офісу Эўракамісіі пакуль дачасна”, 11.10.2007
XS
SM
MD
LG