Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: гарадзенцы аб выбарах у Беларусі і Расеі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Чым, на вашую думку, выбарчая кампанія ў Расеі адрозьніваецца ад такой кампаніі ў Беларусі? Апытаньне Свабоды

Малады спадар: “Мне здаецца, выбарчыя кампаніі ў нас адрозьніваюцца. У нас яна павінна праходзіць больш дэмакратычна. Хаця апошнім часам мне перасталі падабацца выказваньні Пуціна — гэта ня вельмі інтэлігентна, так адгукацца аб апазыцыі.

Не падабаецца мне тое, што апошнім часам адбываецца ў Расеі. Такое адчуваньне, што кіраваньне Пуціна пачынае набліжацца да таго, што ў нас у Беларусі. Дэмакратыі ўсё менш і менш становіцца, хаця там з гэтай справай і так цяжкавата”.

Спадар: “Адрозьніваецца тым, што ў Расеі нібы большы выбар існуе ў людзей, права выбару, вось гэта ёсьць — розныя партыі, розныя кірункі. У нас, канечне, менш усяго гэтага, дэмакратыі. Хаця ўсё гэта, мне здаецца, паказушнае, усё вырашана, народ кіраваны…”

Спадар: “Я лічу, што нідзе дэмакратыі няма, дэмакратыю мы страцілі даўно, няма яе. Каму трэба перамагчы, той пераможа. А дэмакратыі няма ні там, ні тут, я ў гэтым упэўнены на сто адсоткаў, далёка нам да дэмакратыі”.

Сталы спадар: “У Расеі — там нешта занадта падзяліліся партыйныя групы. А ў Палату прадстаўнікоў у нас выбары праходзяць незаўважна, нябачна, усё перакручваецца. І не разьбярэш — калі прыходзіш на выбарчы ўчастак, то ня ведаеш, хто там такі ў сьпісах, невядома”.

Спадар: “Не, параўнаньня няма, таму што ў Расеі ўсё ў руках алігархаў, а ў нас выбары праходзяць больш адкрыта і свабодна”.

Сталы спадар: “Вялікая розьніца ёсьць. У нас няма партыяў ніякіх на выбарах, адна толькі партыя Лукашэнкі і ўсё, больш ніякай партыі. У Расеі вельмі многа партыяў, яны прапануюць свае праграмы, ёсьць выбар, а ў нас няма, у нас выбару няма ніякага”.

Сталы спадар: “У Расеі, па-першае, многа партыяў, а ў нас тут і не чуваць, як партыі разьвіваюцца. Карацей, розьніца вялікая, мне здаецца. У іх больш справядліва выбары праходзяць”.

Спадар: “Я лічу, што выбарчыя кампаніі адрозьніваюцца. Апошні выступ Пуціна мне, праўда, не зусім спадабаўся, таму што ён чамусьці адразу пачаў шукаць ворагаў. А ў нас дык увогуле ніякай выбарчай кампаніі не бывае. Адміністрацыйнае рашэньне будзе прынятае, які працэнт скажуць зрабіць на выбарах — такі ён і будзе”.
XS
SM
MD
LG