Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: КДБ прыпыніла сьледзтва датычна “Маладога фронту”


Радыё Свабода Моладзевы актывіст з Гомелю Андрэй Цянюта атрымаў ліст за подпісам сьледчага рэгіянальнай управы КДБ Дзьмітрыя Седлярова.

У лісьце сказана, што папярэдняе дасьледаваньне крымінальнай справы пра дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” прыпынілі з-за “немагчымасьці правесьці сьледчыя дзеяньні”.

Як лічыць спадар Цянюта, найхутчэй гэта зьвязана з тым, што некаторыя моладзевыя актывісты Гомельшчыны, якіх сёлета выклікалі ў КДБ, зьехалі вучыцца за межы Беларусі. Сярод іх Кірыл Атаманчык са Жлобіна й Арсень Ягорчанка са Сьветлагорску.

Сам Андрэй Цянюта да справы “Маладога фронту” прыцягнуты сьледчымі КДБ як падазраваны.

“Яны лічаць, што я ўдзельнічаў у “Маладым фронце”. Зрабілі ў кватэры ператрус, сканфіскавалі мой кампутар і некаторыя дакумэнты, якія я знайшоў. Я цікаўлюся “Маладым фронтам”, іхнай гісторыяй”, — кажа Цянюта.

Хлопца некалькі разоў выклікалі ў КДБ на допыт — нават у выходны дзень. У прыватнасьці, у нядзелю 4 лістапада, калі ў Менску ладзіўся Сацыяльны марш супраць адмены льготаў.

Прымусілі Андрэя Цянюту праходзіць і псыхіятрычную экспэртызу, дзе лекары й супрацоўнікі КДБ, апрача іншага, цікавіліся ў маладзёна, што ён ведае пра “Малады фронт”.

• Моладзевага актывіста прымусілі праходзіць псыхіятрычную экспэртызу, 25.10.2007
XS
SM
MD
LG