Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Варшаве прайшла акцыя з нагоды народзінаў Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода, Варшава У цэнтры сталіцы, на тэрыторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту сябры ініцыятывы “Вольная Беларусь” раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра спадара Казуліна, а таксама ў імправізаванай турэмнай камэры частавалі ахвотных тортам.

Арганізатар акцыі Ігнацы Немчыцкі сказаў нашаму радыё, што яго арганізацыя будзе рознымі, таксама і нестандартнымі спосабамі працягваць нагадваць палякам пра палітзняволеных у Беларусі.

Наколькі гэта эфэктыўна? Гаворыць удзельнік акцыі, беларус, які жыве ў Варшаве, Ігар Крыштон:

Крыштон: “Палякі, якія падыходзяць да нас, разумеюць сытуацыю. Яны памятаюць і ведаюць, як нешта падобнае адбывалася ў Польчшы ў часе ваеннага становішча. Яны кажуць – мы перамаглі, і ў вас хутка будзе перамога”

Аляксандру Казуліну 25-га лістапада споўнілася 52 гады. Гэта ўжо другі дзень нараджэньня, які Аляксандр Казулін сустракае за кратамі. На трохдзённае спатканьне да палітыка ў віцебскую калёнію прыехалі дочкі Вольга і Юля і жонка Ірына.

Аляксандра Казуліна асудзілі летась на пяць з паловаю гадоў зьняволеньня – суд у Менску прызнаў яго вінаватым у хуліганстве і арганізацыі вулічных непарадкаў. Палітыка трымаюць за кратамі з 25 сакавіка 2006 году. “Міжнародная амністыя” прызнала Казуліна вязьнем сумленьня.


Фотарэпартаж з акцыі ў Варшаве



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG