Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: “Эўропа вылучае непрымальныя ўмовы”


Уладзімер Глод, Менск Аляксандар Лукашэнка лічыць, што Эўропа вылучае непрымальныя ўмовы для дыялёгу з Беларусьсю. Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў сёньня ў інтэрвію для гішпанскай газэцe “Эль Паіс”.

Паводле “Інтэрфаксу”, А.Лукашэнка сказаў: “Эўропа ня хоча нармальных дачыненьняў з Беларусьсю, таму што Эўразьвяз далёка зайшоў і сёньня ня можа выйсьці з гэтага, захаваўшы свой твар”.

“Хопіць рашучасьці Эўразьвязу гэта зрабіць, дык мы будзем сядзець за адным сталом, весьці дыялёг, каб быць бліжэй. Мы гэтага хочам, але Эўразьвяз гэтага ня хоча і вылучае непрымальныя ўмовы”, – заявіў А.Лукашенка.

Як вядома, кіраўніцтва Эўразьвязу апошнім часам неаднаразова выказвалася за пашырэньне кантактаў з Беларусьсю. Але эўрапейцы чакаюць крокаў беларускіх уладаў – перадусім вызваленьня палітычных вязьняў.

• Х.Шмід: вызваленьне палітвязьняў - ключ да нармалізацыі стасункаў з ЭЗ, 24.11.2007 • Ці адменіць Эўразьвяз санкцыі да беларускіх чыноўнікаў?, 17.10.2007 • Рэвэрансы Менску ў бок Захаду скончацца па перамовах з Масквой аб газе?, 16.10.2007 • Юры Дракахруст: “Беларускія ўлады чакаюць ад Эўропы крокаў у адказ”, 14.10.2007 • МЗС Беларусі: ”Казаць пра дату адкрыцьця офісу Эўракамісіі пакуль дачасна”, 11.10.2007
XS
SM
MD
LG