Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З панядзелка ў ранішнім эфіры – дэбаты паміж прэтэндэнтамі на пасаду старшыні Партыі БНФ


Радыё Свабода Сёньня ў ранішнім жывым эфіры "Свабоды" адбыліся дэбаты паміж прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам і Алесем Міхалевічам.

8—9 сьнежня ў Менску пройдзе чарговы зьезд Партыі БНФ. За пасаду старшыні канкуруюць цяперашні лідэр партыі Вінцук Вячорка і ягоныя намесьнікі Віктар Івашкевіч ды Алесь Міхалевіч. Цягам гэтага тыдня Радыё Свабода прапануе цыкль дэбатаў (іх будзе роўна тры) паміж супернікамі ў наўпроставым эфіры.

Слухайце аўдыёзапіс дэбатаў паміж Вінцуком Вячоркам і Алесем Міхалевічам, якія вёў Валер Каліноўскі.



Чаму мы аддаём увагу гэтай падзеі? Адказ просты: таму што да будучага зьезду ёсьць цікавасьць у беларускім грамадзтве. Бо, па-першае, ва ўмовах цяперашняй Беларусі альтэрнатыва, палеміка, рэальнае і адкрытае змаганьне за лідэрства, якое назіраецца ў Партыі БНФ, зьяўляюцца выключэньнем. А па-другое, сам БНФ да гэтага часу зьяўляецца сынонімам апазыцыі, гэта найстарэйшая партыя, якая існуе 19 гадоў, якая шмат зрабіла дзеля ўсталяваньня незалежнасьці Беларусі, перажыла раскол, удзельнічала ў многіх кампаніях, разам зь іншымі цярпела ўціск і дагэтуль у складаных умовах змагаецца за дэмакратыю, правы чалавека і эўрапейскі выбар Беларусі. Усе прэтэндэнты на пасаду старшыні БНФ яскрава выявілі сябе ў гэтым змаганьні. Яны падзяляюць стратэгічныя пляны, але маюць розныя погляды на тактыку. Наколькі істотныя гэтыя адрозьненьні для будучага стану ў БНФ, аб’яднаных дэмакратычных сілах ды ў Беларусі ў цэлым, мы і паспрабуем высьветліць цягам гэтых дэбатаў.

З панядзелка па сераду ў ранішім эфіры пасьля 7-й гадзіны.
XS
SM
MD
LG