Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Менску: “Проста дэклярацыя нічога не памяняе”


Алесь Дашчынскі, Менск У ААН прынялі рэзалюцыю, якая асуджае Беларусь за парушэньні правоў чалавека. Ці паўплывае гэта на сытуацыю ў нашай краіне? З гэтым пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да мінакоў на вуліцах Менску?

Спадарыня: “Я баюся пра гэта гаварыць. Такая ў нас краіна”.

Дзяўчына: “Парушаюцца правы чалавека”.

Малады спадар: “Па-мойму, гэта ня першая рэзалюцыя ААН, і калі прыняцьце падобных дакумэнтаў не спыняецца, значыць, яны не ўплываюць на сытуацыю ў Беларусі. Таму сэнсу ў іхным прыняцьці я ня бачу”.

Спадар: “Залежыць ад рэакцыі кіраўніцтва, ці будзе яна, ці не. Ад таго, наколькі палітыка Беларусі здольная рэагаваць у дачыненьні да іншых краін, наколькі яна мабільная. То бок, ці ёсьць у яе залежнасьць ад Эўропы, ад рашэньня ААН, ці няма, ці ёсьць альтэрнатыўныя праекты. Я думаю, калі ў кіраўніцтва ёсьць магчымасьці абысьці рашэньне ААН, яно яго абыдзе. Калі не – будзе вымушана”.

Спадарыня: “Мне здаецца, што на розныя такія міжнародныя рэакцыі ў нашай краіне не зьвяртаюць увагі. Я лічу, што трэба зьвяртаць увагу на тых, хто побач з табой”.

Малады спадар: “Не, думаю, што наўрад ці. Наша кіраўніцтва прыняло такую пазыцыю, што ААН настроена супраць нашай дзяржавы, і ніякія захады прымацца ня будуць. Яны лічаць, што ААН неаб’ектыўная да нашай дзяржавы”.

Спадар: “Я думаю, не. Прынамсі, пакуль гэтага не адчуваецца”.

Дзяўчына: “Канечне, хацелася б, каб улады прыслухаліся да гэтай рэзалюцыі. Народ, на жаль – не ўлада”.

Малады спадар: “Думаю, што наагул ніяк не паўплывае. Тое, што ААН прымае, вельмі рэдка даходзіць, застаецца проста паперкай. Я ведаю, што ў ЗША нядаўна была рэзалюцыя прынята наконт эканамічных санкцый – вось гэта насамрэч можа паўплываць. А нейкая дэклярацыя нічога ня зьменіць”.

Малады спадар: “Наша краіна крыху не залежыць ад ААН, і яе рашэньні не ўплываюць на нічога ў нашай краіне. У нашай краіне трэба яшчэ шмат зьменаў зрабіць”.

Сталы спадар: “Там няправільна вядзецца палітыка супраць нашай краіны. Глупствы, несунеціцу нясуць супраць Беларусі, нягоднікі!”

Малады спадар: “Урад прыслухаецца, але сытуацыя напэўна не памяняецца”.

Малады спадар: “У СМІ існуюць фільтры інфармацыі, і такая інфармацыя не даходзіць да людзей”.

Спадар: “На мой погляд, істотна ня будзе ўплываць. У нас ужо колькі год – з 1994 году ўсё па-старому, як было, так і будзе. Парушалі правы і парушаюць. Улады не прыслухоўваюцца да гэтых рэзалюцый. На палітыку ўнутры Беларусі гэта ніяк ня будзе ўплываць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG