Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: дэпутат Пятро Саламуха гатовы сустрэцца з выбарцамі


Радыё Свабода Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Пятро Саламуха даў пісьмовы адказ групе наваполацкіх актывістаў, якія надоечы зьвярнуліся да яго з прапановаю арганізаваць сустрэчу з выбарцамі. Дэпутату быў надасланы адпаведны пісьмовы зварот за подпісам 310 навапалачанаў.

Дэпутат паведаміў, што гатовы сустрэцца з выбарцамі сваёй 25-й акругі, прапанаваўшы ўзгадніць час і месца сустрэчы. Паводле папярэдняй дамовы, яна адбудзецца напачатку сьнежня. Грамадзкія актывісты гатовыя забясьпечыць гэтаму мерапрыемству шырокую інфармацыйную падтрымку.

Сярод тых, хто падпісаўся пад зваротам – мясцовыя пэнсіянэры ды інваліды. Ужо рыхтуецца сьпіс пытаньняў да дэпутата. І галоўныя сярод іх – пытаньні, зьвязаныя са скасаваньнем льготаў. Пэнсіянэры і інваліды абураныя тым, якім чынам прымаўся гэты законапраект, а таксама тым, што народныя абраньнікі пазьбягаюць сустрэч з сацыяльна неабароненымі выбарцамі.

Ідзе збор подпісаў за арганізацыю справаздач дэпутатаў, 15.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG