Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкляма на беларускай мове зьявілася ў польскім мястэчку


Радыё Свабода У цягніку Кузьніца-Беластоцкая – Горадня ў руках пасажыраў можна заўважыць гандлёва-рэклямны часопіс, якія прыцягвае ўвагу беларускай мовай і анансуе традыцыйныя калядныя зьніжкі. Упершыню такое рэклямнае выданьне надрукавана па-беларуску.

Рэклямнае выданьне на беларускай мове прызначана толькі для адзінага супэрмаркета – гэта нядаўна пабудаваны супэрмаркет Tesco, што ў мястэчку Саколка. Мястэчка знаходзіцца непадалёк ад памежнай станцыі Кузьніца, таму беларусы сталі частымі наведнікамі гэтай крамы.

Праўда, беларусы могуць прывезьці дахаты з-за мяжы толькі пяць кіляграмаў харчоў, пры гэтым увоз мясных прадуктаў цалкам забаронены. Гэтага палякі не ўлічылі, зьмясьціўшы таксама рэкляму мяса і каўбасаў.

На Беласточчыне даўно ўлічваюць патрэбы пакупнікоў з-за ўсходняй мяжы. Уздоўж дарог часта можна сустрэць рэклямныя шчыты на расейскай мове. За апошнія гады гандлёвая рэкляма па-расейску таксама аздобіла гарадзкія аўтобусы ў Беластоку.

Рэкляма па-беларуску, Польшча, Саколка
XS
SM
MD
LG