Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: КДБ дапытваў сябра БАЖ наконт “Белсату”


Радыё Свабода Сёньня ў Гомелі а 16-й гадзіне супрацоўнікі КДБ гвалтоўна затрымалі сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Сяргея Падсасоннага ў ягонай кватэры.

Спадар Падсасонны сам адчыніў ім дзьверы пасьля таго, як супрацоўнікі КДБ сказалі, што “гэта міліцыя”. Яны прымусілі С.Падсасоннага паехаць зь імі ва ўправу КДБ на вуліцу Білецкага. Там Падсасонны знаходзіўся каля сарака хвілінаў.

Не называючы сваіх імёнаў, супрацоўнікі КДБ дапытваліся, ці мае спадар Падсасонны дачыненьне да незалежнага тэлеканалу “Белсат”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG