Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Званкі на Свабоду: “Калі ўсе мы паздыхаем, дык уладу хто накорміць?"


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў на Свабоду — 23 лістапада, пятніца. Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні й прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым. Мы ўводзім прыз — падзяку за найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкоў на Свабоду”. Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з аўтографамі аўтараў. Тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52 працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.

У Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў прынятая рэзалюцыя, якая асуджае Беларусь за парушэньне правоў чалавека. З гэтай нагоды выказваньні слухачоў:

Спадарыня: “Можна абурацца гэтай рэзалюцыяй ААН па Беларусі і папросту ня бачыць тут палітзьняволеных. Чужы боль не кранае, пакуль не адчуеш на сабе адваротны бок жыцьця.

Турмы перапоўненыя. Вось сядзяць Аўтуховіч і былы дырэктар МТЗ Лявонаў. Маючы бізнэс, працавалі самі, давалі працаваць іншым. І чым яны небясьпечныя для грамадзтва, што нават на амністыю разьлічваць ня могуць?”

Наступнае тэлефанаваньне на тэму дачыненьняў улады й апазыцыі.

Пётар Сьцяпанавіч: “Слухаючы Радыё Свабода, часта чую, як затрымліваецца моладзь з дэмакратычных партыяў і арганізацыяў, абвінававаньне стандартнае — лаянка. Іх судзяць, даюць ад 3 да 15 сутак з адбываньнем у ізалятарах часовага ўтрыманьня ці прысуджаюць вялізныя штрафы.

Прычым пік затрыманьня прыпадае на правядзеньне важных палітычных кампаніяў. За выкананьне пляну міліцыянтаў узнагароджваюць.

Я падкажу адважным вартавым парадку месцы, дзе ня толькі можна выканаць плян па “лаянцы,” але і перавыканаць зь лішкам. Пераапранайцеся ў цывільнае і едзьце з восьмай да дзявятай у калгасы на палявыя станы, дзе праводзяцца плянэркі старшынямі калгасаў. Вы там такое пачуеце! Той моладзі, якую вы затрымліваеце, далёка да іх!

Наступны маршрут. У суботу вечарам едзьце на дыскатэкі, якія ладзіць БРСМ. Паміж танцамі там пачуеце ня толькі лаянку. А як па цёмных кутах паглядзіце, то і ня тое пабачыце.

Свае словы я пацьвярджаю пабачаным і пачутым. У калгас на ўборку бульбы я сёлета езьдзіў больш за месяц. На дыскатэках быў два разы з суседам. Ён сваю ўнучку сьцярог, а я яму дапамагаў. Дзьве-тры паездкі ў месцы, якія я вам падказаў, гарантуюць выкананьне пяцігадовага пляну. За гэта вам начальства ня толькі ўдзячнасьць аб’явіць, але і ўганаруе каштоўнымі падарункамі — а, можа, і мэдалямі.

Калі хочаце змагацца з лаянкай, змагайцеся, калі ласка, але ня толькі сярод актывістаў дэмакратычнага кшталту, а сярод усіх, не зважаючы на чыны і рангі”.

Працягваем праграму вершаванымі выказваньнямі пра адмену льготаў:

Спадарыня: “Пэнсію добрую я маю — Два разы схаджу ў краму, А пасьля адпачываю. Як у краму я пайду, Па прылаўках гляну, Радасьць маю ад таго, Што сьліну я глытаю. І на стале ў нас нягуста — На стале ў нас кожны дзень Буракі, морква, капуста. Ну а летам мы на дачы аддыхаем, Сьпіну добра мы раўняем. Моладзь наша пакідае родны дом. Наша моладзь уцякае за кардон. А навошта вам ільготы? Навошта лекі і яда? Нічога гэтага вам не дадуць. Затое, любыя мае, чакайце выбараў. Вас на машыне адвязуць”.

Беларус: “Да бунтоў не заклікаю, Толькі слова дайце мовіць. Калі ўсе мы паздыхаем, Дык уладу хто накорміць?”
XS
SM
MD
LG