Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крамы “Duty-free” застануцца толькі ў аэрапорце


Уладзімер Глод, Менск Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб функцыянаваньні крамаў бязмытнага гандлю, вядомыя ва ўсім сьвеце як “Duty-free”.

Гэты дакумэнт дазваляе разьмяшчаць такія крамы выключна “у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў аэрапортах, адкрытых для міжнародных зносінаў”. Да таго ж такія крамы могуць ствараць альбо спэцыяльная службы “Дыпсэрвіс” Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, альбо юрыдычныя асоба, заснавальнікам якой з’яўляецца “Дыпсэрвіс”. На тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорту «Менск» дазволена мець тры крамы “Duty-free”. Дапоўніць сьпіс пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу, а таксама юрыдычных асобаў – уладальнікаў крамаў бязмытнага гандлю магчыма толькі з дазволу кіраўніка дзяржавы.

Эканаміст Яраслаў Раманчук так пракамэнтаваў новы дакумэнт:

«Крамы “Duty-free” – гэта вельмі прыбытковы бізнэс. І гэта, зразумела, надзвычай салодкі кавалачак, для тых, хто мае да яго доступ.

Новае рашэньне дае і новыя магчымасьці для карупцыі і непразрыстасьці”.

• Ці будуць зачыненыя крамы д’юці-фры?,11.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG