Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рызе – канфэрэнцыя на тэму Беларусі


Уладзімер Глод, Менск Два погляды на сытуацыю ў Беларусі будуць выкладзены ў Рызе, дзе сёньня пачалася міжнародная канфэрэнцыя высокага роўню “Балтыйскія краіны і суседзкая палітыка Эўрапейскага зьвязу”.

Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Яўдачэнка агучыць пазыцыю афіцыйнага Менску адносна дачыненьняў з Эўразьвязам, а былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч выкладзе бачаньне сытуацыі вачыма грамадзянскай супольнасьці.

Канфэрэнцыя праходзіць пад патранажам Міністэрства замежных справаў Латвіі. Ягоны кіраўнік і даслаў запрашэньне ў МЗС Беларусі. Што тычыцца Аляксандра Мілінкевіча, дык ён атрымаў асабістае запрашэньне ад кіраўніка ўраду Латвіі.

• Дыпляматы Эўразьвязу заклікаюць вызваліць беларускіх палітвязьняў, 08.11.2007
XS
SM
MD
LG