Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Казуліна: “На дзень народзінаў мы падрыхтавалі мужу сюрпрыз.”


Радыё Свабода 25 лістапада Аляксандру Казуліну споўніцца 52 гады. Другі дзень народзінаў запар палітвязень вымушаны адзначаць за кратамі. У суботу да яго на датэрміновае спатканьне зьбіраюцца ехаць дочкі Вольга і Юлія, а ў нядзелю, ў дзень народзінаў у калёнію “Віцьба-3” прыедзе жонка Ірына.

Радыё Свабода: “Якія ўспаміны зь лепшых часоў найперш прыходзяць напамяць? Як зазвычай Вы сьвяткавалі дзень народзінаў мужа”?

Ірына Казуліна: “Кожны дзень народзінаў у нашай сям’і ў кожнага пачынаецца аднолькава. Калі імяніньнік расплюшчвае вочы, мы разам усе заходзім у пакой, з торцікам, які пячэм з вечара, са сьвечкамі, з падносам, на якім гарбата, кубачкі і з песьняй “ Happy birthday to you”, ангельскай. На жаль, пакуль што беларускага адпаведніку, настолькі ж папулярнага няма – мяркую, беларускія творцы абавязкова прыдумаюць нешта адпаведнае наша.

Радыё Свабода: Віншавальныя паштоўкі ўжо ідуць і будзем спадзявацца, што яны ўсе дойдуць, а што яшчэ Вы плянуеце зрабіць?

Ірына Казуліна: “Яму які туды сюрпрыз завязеш?... Але мы прыдумалі адну рэч... Я пазьбірала ва ўсіх... Ой! А гэта ўсё пойдзе ў эфір і ён будзе ведаць, што мы падрыхтавалі? Ладна, усё ж скажу. Я ўсіх сваякоў, сваіх ды Аляксандра, арганізавала, каб яны са сваіх архіваў пазнаходзілі яго фотаздымкі гэткія рэдкія і даўнія – дзе ён маленькі, 6-месячны, таксама фотаздымкі нашай маладосьці. Цяпер прэзентацыю пераводзяць у DVD-фармат і я вельмі спадзяюся, што адміністрацыя калёніі не будзе мець нічога супраць, каб Саша мог паглядзець гэтую прэзэнтацыю. Гэта - наша сямейнае цёплае віншаваньне, зь вясёлай музыкай – гэта будзе яму сюрпрыз . Я ня бачу ніякіх прычын, каб не дазволіць гэта”.

Радыё Свабода: “А сябры што плянуюць”?

Ірына Казуліна: “Ну, пісьмова віншаваць, вядома ж. Яшчэ кнігі яму арганізавалі – мы іх перадаём для бібліятэкі ў калёніі. ”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG