Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: пікетаў салідарнасьці з палітвязьнямі не дазволілі


Радыё Свабода Сёньня ў Ленінскі й Кастрычніцкі райаддзелы міліцыі Горадні выклікалі дэмакратычных актывістаў, якія хацелі правесьці пікеты за вызваленьне палітвязьняў — Аляксандра Казуліна ў прыватнасьці. Гарвыканкам не дазволіў пікетаў, а ў міліцыі заяўнікаў папярэдзілі пра адказнасьць — на выпадак, калі яны будуць ладзіць несанкцыянаваныя мерапрыемствы.

Адзін з заяўнікаў, Раман Юргель (на здымку), пасьля гутаркі з маёрам міліцыі Хільком сказаў:

“Падавалі заяўкі ў Гарадзенскі гарвыканкам як грамадзяне, якія падтрымалі кампанію салідарнасьці Беларускага Хэльсынскага камітэту са зьняволенымі, з Аляксандрам Казуліным, — у тым ліку старшыня абласной арганізацыі Партыі камуністаў беларускай спадар Іванчык, ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Андрэй Янушкевіч, сябры БХК Юргель, Рудкоўская Сьвятлана, Мікола Воран, разам дваццаць чалавек было, яшчэ і іншыя сябры партыі ПКБ. Каля дваццаці пікетаў заяўлялі”.

Паводле спадара Юргеля, улады патрабуюць узгадненьня з камунальнай службай, пажарнымі, санстанцыяй, міліцыяй ды іншымі службамі.

Аднак працэдура гэтага ўзгадненьня, паводле яго, не распрацаваная: улады спасылаюцца на міліцыю, а міліцыя — на ўлады. Урэшце немагчыма атрымаць дазволу на пікетаваньне ў адведзеных самімі ўладамі для гэтага месцах.
XS
SM
MD
LG