Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Раманчук: “Беларуская падатковая сыстэма карае за добрую працу”


Віталь Цыганкоў, Менск Згодна з дасьледаваньнем Сусьветнага Банку, Беларусь заняла апошняе, 178 месца ў сьвеце, паводле эфэктыўнасьці падатковай сыстэмы, На гэтыя вынікі ўжо адгукнулася Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, --> http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=22&news=19133&newsPage=0 прадстаўнікі якога выказалі сваю нязгоду з мэтодыкай Сусьветнага Банку. Няўжо беларуская падатковая сыстэма настолькі кепская? Як гэта спалучаецца з пэўнымі эканамічнымі посьпехамі? На гэтыя пытаньні Віталя Цыганкова адказвае эканаміст, кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.

Цыганкоў: “Яраслаў, вы пазнаёміліся з завочнай дыскусіяй дух паважаных арганізацыяў -- чые аргумэнты, на вашую думку, больш пераканаўчыя?”

Раманчук: “Кожная арганізацыя мае права на сваю мэтодыку. То, што рабіў Сусьветны Банк—гэта аднолькавая мэтодыка для ўсіх краінаў, гэта вельмі добры падыход, які дазваляе параўноўваць усе эканомікі, не гледзячы на ўсе тыя адрозьненьні, што існуюць.

Што да міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, то я не лічу, што гэты орган зьяўляецца інаватарам у гэтай сфэры. Ён проста канстатуе тое, што ёсьць і зьбірае падаткі, прычым зьбірае іх вельмі дрэнна. Утвораная сыстэма. Ад якой плачуць усе, і нават спадар Лукашэнка нядаўна прызнаў гэта на апошнім паседжаньні. Так што з боку Міністэрства – гэта проста спроба нейкім чынам захаваць “гонар мундзіру”, і гэта вельмі недарэчныя аргумэнты”.

Цыганкоў: “Такім чынам, паводле Сусьветнага Банку, беларуская падатковая сыстэма займае апошняе месца ў сьвеце. Але як гэта можа спалучацца з тым, што беларуская эканоміка разьвіваецца, назіраецца пэўны эканамічны рост?”

Раманчук: “Ніхто не аспрэчвае тое, што беларуская эканоміка не разьвіваецца, але рэч у тым, што і чые траціць грошы. Калі ў чалавека забіраюць больш за палову таго, што ён зарабіў (а нават афіцыйныя ўлады прызнаюць, што каля 70 працэнтаў даданай вартасьці забіраецца на падаткі), а потым траціцца ўсё гэта на розныя нацыянальныя будоўлі, то, безумоўна, ВУП ад гэтага расьце, некаму гэтыя грошы дастаюцца. Але тут я зноў спашлюся на Аляксандра Лукашэнку і Пятра Пракаповіча, якія заявілі, што мы забіраем у тых, хто добра працуе і аддаем тым, хто з году ў год ня можа наладзіць плённую вытворчасьць. Гэта амаральна, калі караюць за добрую працу”.

Цыганкоў: “Нядаўна адзін з амэрыканскіх мільярдэраў, Уорэн Бафет абурыўся, што зь яго бяруць надта мала падаткаў Ці гэтая сыстэма больш правільная?”

Раманчук: “Уорэн Бафэт, магчыма, зусім іншае меў на ўвазе – ён падараваў 31 мільярд даляраў на дабрачынныя патрэбы. А вось у Беларусі, як сьведчыць апытаньні хатніх гаспадарак, 10 працэнтаў самых багатых атрымліваюць больш датацыяў чым 10 працэнтаў самых бедных. У нас ня тое, што “забіраюць у багатых, і аддаюць бедным”. У нас забіраюць у тых, хто добра ўмее працаваць і аддаюць тым, хто выкарыстоўвае чужыя грошы і зарабляе сабе стартавы капітал для “прыхватызацыі”.

• Ці хутка Аляксандар Лукашэнка зьменіць урад?, 15.11.2007
XS
SM
MD
LG