Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва пабудуе сховішча для ядзерных адкідаў ля мяжы з Беларусьсю


Радыё Свабода Літоўскі ўрад вызначыўся з месцам, дзе будзе знаходзіцца сховішча для ядзерных адкідаў. Як перадае "Інтэрфакс" са спасылкай на дырэктара Агенцтва ў справе абыходжаньня з радыяактыўнымі адкідамі Дайнюса Яненаса, будаўніцтва сховішча пачнецца ў чатырох кілямэтрах ад мяжы з Беларусьсю, каля Ігналінскай АЭС.

Паводле Яненаса, "сховішча радыяактыўных адкідаў малой і сярэдняй радыяактыўнасьці будзе пабудаванае ў Стабацішкес побач з пляцоўкай Ігналінскай атамнай станцыі. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што літоўскі ўрад улічыў пажаданьне беларускага боку і перанёс месца знаходжаньня ядзернага сховішча ад мяжы з суседняй краінай на два кілямэтры”.

На праектаваньне сховішча будзе аб’яўлены міжнародны тэндэр. Плянуецца, што аб’ект пачнуць выкарыстоўваць у 2013-2014 гадах.

Раней Літва прапанавала Беларусі ацаніць магчымае шкоднае ўзьдзеяньне сваёй новай АЭС, якую плянуе пабудаваць на базе Ігналінскай АЭС, якую выводзяць з эксплюатацыі. У сваю чаргу Беларусь выказала гатовасьць супрацоўнічаць з суседзямі пры будаўніцтве новай атамнай станцыі. Разам з Літвой у гэтым праекце ўдзельнічаюць Латвія, Польшча і Эстонія.

• Расейская кампанія першая заявіла пра гатовасьць будаваць у Беларусі АЭС, 13.11.2007 • Беларускую АЭС могуць наблізіць да Эўразьвязу?,6.09.2007
XS
SM
MD
LG