Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлу Севярынцу паставілі дазвольны штамп для выезду за мяжу


Радыё Свабода Лідэру стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Паўлу Севярынцу паставілі ў пашпарт дазвольны штамп для выезду за мяжу.Як паведаміў палітык Радыё Свабода, сёлета ў ліпені ён ўжо зьвяртаўся ў аддзел па грамадзянству і міграцыі Першамайскага раёну Віцебску, аднак яму адмовіліся паставіць дазвольны штамп у пашпарт.

Павал Севярынец зьвярнуўся другі раз па дазвол на выезд напачатку лістапада. Пры падачы дакумэнтаў супрацоўнікі аддзелу па грамадзянству і міграцыі Першамайскага раёну Віцебску гаварылі Севярынцу пра малаверагоднасьць атрыманьня дазвольнага штампу.

Аднак 19 лістапада ўвечары маці палітыка Тацьцяне Севярынец паведамілі пра тое, што дазвол будзе. І 20 лістапада штамп для выезду за мяжу Паўлу Севярынцу паставілі.

Першай краінай, куды паедзе палітык, будуць Злучаныя Штаты Амэрыкі. З 1 па 9 сьнежня ў складзе беларускіх дэлегацыі дэмакратычных сілаў Павал Севярынец наведае Вашынгтон.

Павал не выключае, што ў яго могуць узьнікнуць праблемы пры перасячэньні мяжы ў сувязі з наяўнасьцю гэтак званых “чорных сьпісаў”.

Павал Севярынец быў пакараны двума гадамі абмежаваньня свабоды – суд у Менску палічыў яго вінаватым у арганізацыі ў 2004 годзе мітынгу пратэсту супроць вынікаў рэфэрэндуму, які дазволіў Аляксандру Лукашэнку вылучацца трэці раз на пасаду прэзыдэнта. З “хіміі” Паўла Севярынца вызвалілі сёлета ў траўні на чатыры месяцы раней, чым меў скончыцца тэрмін пакараньня.

• Паўлу Севярынцу не паставілі ў пашпарт штамп для выезду за мяжу, 10.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG