Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ратыфікаваная беларуска-італьянская дамова наконт аздараўленьня дзяцей


Уладзімер Глод, Менск Прыём беларускіх дзяцей на аздараўленьне ў Італію больш ня будзе падставай для пачатку працэдуры міжнароднага ўсынаўленьня. Такая норма зафіксаваная у дамове паміж урадамі Беларусі і Італіі “Аб умовах аздараўленьня непаўналетніх дзяцей”.

Гэты дакумэнт сёньня ратыфікавала Палата прадстаўнікоў. Што тычыцца італьянскага боку, дык паводле інфармацыі амбасады Італіі ў Беларусі, скончаная уся падрыхтоўчая праца для ратыфікацыі.

Міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў паведаміў, што Італія -- безумоўны лідэр у аздараўленьні беларускіх дзяцей, Толькі сёлета тут было 17 з паловай тысячаў беларускіх дзяцей. Для параўнаньня: Нямеччына прыняла тры тысячы, Ірляндыя дзьве з паловай тысячы беларускіх дзяцеё у 2007 годзе.

Беларускія дзеці будуць лічыцца паўнавартаснымі грамадзянамі Беларусі, і італьянскі суд ня зможа прымаць рашэньні, якія закранаюць іх інтарэсы, адзначыў міністар адукацыі. Ён таксама сказаў, што ўрады Ізраіля і Ірляндыі выказалі зацікаўленасьць да падпісаньня падобных дамоваў.

• Чаму Віку Мароз ня выпусьцілі ў Італію?, 8.08.2007
XS
SM
MD
LG