Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўцы з залішняй вагой цела часьцей гінуць у аўтааварыях


Радыё Свабода Да падобнай высновы прыйшлі дасьледчыкі з Цэнтру вывучэньня траўмаў мэдычнага каледжу ў Мілуокі.

Як лічаць экспэрты, гэта зьвязана зь вялікім кінэтычным імпульсам ў часе аварыяў, а таксама з узьдзеяньнем атлусьценьня на здольнасьць чалавека аднавіцца пасьля дарожна-транспартнага здарэньня. Пры гэтым навукоўцы зьвяртаюць увагу на наступную акалічнасьць: параўнальна невялікае атлусьценьне зьмякчае ўдар у часе аварыі.

Дасьледчыкі абагульнілі дадзеныя 22 тысяч аварый і нават накіравалі свае матэрыялы праектоўшчыкам машын у самыя розныя кампаніі.

Вось некаторыя вытрымкі з дасьледаваньняў, якія трапілі ў мэдычныя выданьні.

Мужчыны-кіроўцы трапляюць у аварыі прыкладна ў два разы часьцей, чым за жанчыны.

Кіроўцы-мужчыны, чый індэкс масы цела вышэй за 35 і ніжэй за 22, рызыкуюць хутчэй загінуць у аўтакатастрофах, чым тыя, чый індэкс масы цела знаходзіцца паміж гэтымі адзнакамі.

Індэкс масы цела вылічаецца шляхам дзяленьня масы цела ў кіляграмах на квадрат росту ў мэтрах. Гэта стандартны спосаб вызначэньня, ці маецца ў чалавека залішняя вага, яе недахоп ці, наадварот, з вагой у яго ўсё нармальна.

Паводле дасьледчыкаў, атлусьценьне кіроўцаў можа выклікаць пэўныя наступствы ў часе экстрэннага мэдычнага ўмяшаньня пры залішняй вазе.

Цікавая акалічнасьць: дасьледчыкі ня ўбачылі відавочнай сувязі паміж індэксам масы цела і рызыкай гібелі ў дарожна-транспартным здарэньні ў кіроўцаў-жанчын. Падобную асаблівасьць ва ўзроўні сьмяротнасьці абодвух палоў навукоўцы зьвязваюць з рознымі формамі цела мужчын і жанчын.

Штогод у сьвеце больш мільёну чалавек гіне ў аўтааварыях, 19.11.2007 Хто фармуе несуцяшальную статыстыку ДТЗ – кіроўцы ці пешаходы?, 19.11.2007 Агульная культура пераносіцца і на дарогу, 19.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG