Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвер на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны. У чацьвер на "Свабодзе" – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру серады ад 18.00.

06.30 * "Паштовая скрынка-111” – лісты на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

06.45 * “Падарожжа “Свабоды” – вёска Мачаны Лагойскага раёну.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР:

* Сёньня ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі адкрыецца выстава дакумэнтаў “Рассакрэчаная памяць”, прысьвечаная голаду 1932-1933 гадоў ува Ўкраіне. А ці быў свой Галадамор у беларусаў і чым адметны погляд беларускіх уладаў на падзеі, якія Украіна лічыць генацыдам?

* Наўпроставы эфір зь Яраславам Грышчэням, які патрапiў у аварыю пад Дзяржынскам на мiнулым тыднi, калi вяртаўся ў родныя Баранавiчы зь Менску на папутным мiкрааўтобусе. Хлопец быў шпiталiзаваны ў бальнiцу з дыягназам “кампрэсiйны пералом пазваночнiка”. На наступны дзень яго звольнілі з працы.

* У Пінску невядомыя распаўсюдзілі ананімную ўлётку “Яны супраць цябе”, дзе паліваюцца брудам мясцовыя актывісты

* На замову групы актывістаў з Магілёўскага ліфтавага заводу творчая моладзевая група "Наш Магілёў" зрабіла бюлетэнь “Голас Ліфтмашу", у якім расказваецца пра самаўпраўства асобных начальнікаў. Дырэктар прадпрыемства ініцыяваў пошук тых, хто распаўсюджвае наклад. З гэтай нагоды – пра ролю падобных бюлетэняў, якіх у рэгіёнах становіцца ўсё больш.

ВЕЧАР

18.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

18.30 * Падарожжа “Свабоды” – в.Ляды Жлобінскага раёну

18.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

19.30 * Беларускае замежжа – Студэнцкае жыцьцё ў Францыі: што зьмянілася пасьля студэнцкіх хваляваньняў летась, як выяўляюць сваю актыўнасьць студэнты цяпер, як вучацца і што робяць у вольны час, якія ў іх стыпендыі і на што іх хапае. Як францускія студэнты даведваюцца пра Беларусь, чаму слухаюць беларускія рок-гурты і колькі францускіх студэнтаў гатовыя пікетаваць беларускую амбасаду ў Беларусі за парушэньні дэмакратычных нормаў у Беларусі.

19.45 * Паштовая скрынка-111 – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

20.30 * Падарожжа “Свабоды” – в.Ляды Жлобінскага раёну

20.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

21.30 * Беларускае замежжа – Студэнцкае жыцьцё ў Францыі вачыма беларусаў

21.45 * Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў слухачоў.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар

23.00 * Падарожжа “Свабоды” – в.Ляды Жлобінскага раёну

23.15 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

23.30 * Беларускае замежжа – Студэнцкае жыцьцё ў Францыі вачыма беларусаў

23.45 * Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў слухачоў
XS
SM
MD
LG