Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія ўлады не дазволілі пікетаў у абарону А.Казуліна


Алег Грузьдзіловіч, Менск Менскі гарвыканкам не задаволіў ніводнай з трох заявах на пікетаваньне ў абарону былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Пікеты плянавалася правесьці ў Менску 25-га лістападу ў дзень нараджэньня апазыцыйнага палітыка, якога ўлады другі год трымаюць за кратамі.

“Мы заяўлялі пікеты на плошчы Бангалор, у парку імя 50-годзьдзя Кастрычніка і на вуліцы Арлоўскай побач з “Дрымлэндам”. Улады гораду адказалі, што ў першых двух месцах нібыта будзе весьціся рамонт, а на пляцоўцы пабач з “Дрымлэндам” мы нібыта будзем замінаць мінакам. Гэта ўвогуле сьмешна. Месяц таму мы там пікетавалі і добра ведаем – там амаль ніхто не ходзіць. Затое праяжджае шмат аўтамабіляў, якія выказвалі нам салідарнасьць сыгналамі. Вось гэтай салідарнасьці ўлады і спужаліся”, – пракамэнтаваў рашэньне менскіх ўладаў адзін з заяўнікаў пікетаў былы адвакат Ігар Рынкевіч.

Ігар Рынкевіч сказаў, што заяўнікі будуць аспрэчваць ў судзе рашэньне Менгарвыканкаму.

Горадня: пікеты ў падтрымку палітзьняволеных забаранілі, 21.11.2007 Абаронцы А.Казуліна пачалі міжнародную кампанію салідарнасьці, 12.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG