Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на “Свабодзе” – Алесь Ліпай


Радыё Свабода У чацьвер, 22 лістапада, ад 10.30 да 11.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць журналіст, паэт, стваральнік БелаПАНу – незалежнага інфармацыйнага агенцтва.

Яму 41 год, з-пад Капыля. Першы карэспандэнт Радыё Свабода ў Беларусі. У чэрвені 1996 года падчас апэрацыі вызваленьня дзяцей, захопленых тэрарыстам у дзіцячым садку, узяў інтэрвію ў тэрарыста. Заснавальнік незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Аўтар праекту самай папулярнай у краіне інтэрнэт-газэты “Белорусские новости” (www.naviny.by). Дзейнасьць інфармацыйнай кампаніі БелаПАН высока ацэньваюць у Беларусі і за мяжой. Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН – адзіны беларускі ўдзельнік міжнароднага праекта “CEE-BusinessLine” – “Стужкі эканамічных навін з краін Цэнтральнай і Усходняй Эўропы”. У 2004 годзе БелаПАН атрымаў прэмію імя Дзьмітрыя Завадзкага – “За мужнасьць і прафэсіяналізм".

Напрыканцы 1980-х гадоў – удзельнік Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”. Зараз – сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Першую кнігу паэзіі “Пад сьнегам” выдаў у 2000 годзе. У 2007 годзе выйшаў зборнік паэзіі "Рэшта".

Алесю Ліпаю можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Ліпаем.

Онлайн-канфэрэнцыя з Алесем Ліпаем, 21.11.2007
XS
SM
MD
LG