Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр “Палацу” пра гутарку ў А.Праляскоўскага: “Пакуль уражаньне станоўчае”


Вольга Караткевіч, Прага Сёньня беларускія рок-зоркі сустрэліся з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім. Гэтую інфармацыю камэнтуе для нашага радыё лідэр гурту "Палац" Алег Хаменка.

Хаменка: “Мы зьвярнулі ўвагу на шэраг праблемаў і непаразуменьняў, якія існуюць у адносінах між чыноўнікамі і музычнымі гуртамі. У сваю чаргу, Праляскоўскі выказаў жаданьне дапамагчы ў вырашэньні ўсіх вызначаных пытаньняў і зьвярнуў увагу музыкаў на неабходнасьць заставацца па-за межамі палітычных заклікаў”.

Караткевіч: “Вы верыце ў гэтае абяцаньне, што фармат вашага ўдзелу ў ФМ-радыёстанцыях пашырыцца пасьля гэтай сустрэчы?”

Хаменка: “Пакуль уражаньне сапраўды станоўчае".

Караткевіч: “З чым зьвязанае тое, што вы пагадзіліся пайсьці на гэтую сустрэчу – раней вы выступалі на акцыях, якія арганізоўвала беларуская апазыцыя, а зараз вы пайшлі да прадстаўніка ўлады. З чым гэта зьвязана?”

Хаменка: “У першую чаргу, з тым, што мы ніколі не адмаўлялі магчымасьці падобнага дыялёгу. Іншая справа, каб былі такія намаганьні двухбаковымі. І калі нам прапанавалі гэтую сустрэчу, мы вырашылі, што адмаўляцца ад падобнай ідэі будзе неразумна”.

Караткевіч: “Удакладніце калі ласка: паводле нашай інфармацыі, вы паабяцалі, што ў выпадку вашай прысутнасьці ў дзяржаўных мэдыях вы ня будзеце выступаць у часе палітычных акцый?”

Хаменка: “Каб не гучала так, што мы ўсталі і сказалі "клянемся". Не, наадварот, гэтая гутарка адбыласяў дабразычлівым настроі, прычым выказалі ўзаемнае жаданьне, што ўсе вызначаныя праблемы неабходна вырашаць пры ўмовах, калі музыкі будуць заставацца па-за межамі палітычных заклікаў. Мы гаварылі не аб тым, пад якімі сьцягамі ці зь якой нагоды мы будзем зьяўляцца на сцэнах - мы гаварылі аб тым, што творчасьць і грамадзянскую пазыцыю, якую мае кожны музыка, неабходна разьмяжоўваць".

Караткевіч: “А ці ўздымалі вы нейкім чынам пытаньне нядаўняй забароны канцэрту гурту "Нэйра-Дзюбэль", і які быў адказ?”

Хаменка: “Безумоўна, практычна ўсе. Ён выказаўся, што гэта было непаразуменьне”.

Беларускія ўлады абяцаюць рок-зоркам адмену забароны на іх выступы, 21.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG