Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады абяцаюць рок-зоркам адмену забароны на іх выступы


Севярын Квяткоўскі, Менск Беларускія рок-зоркі сустрэліся з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім.

Чыноўнік паабяцаў Аляксандру Кулінковічу, Лявону Вольскаму, Алегу Хаменку і Ігару Варашкевічу адмену негалоснай забароны на выступы іх гуртоў. Узамен за гэта музыканты пагадзіліся не сьпяваць у часе палітычных акцыяў.

Камэнтуе лідэр гурту “NeuroDubel” Аляксандар Кулінковіч:



“У поўным захапленьні. Нас запрасілі. Я ўбачыў абсалютна адэкватнага чалавека (Алега Праляскоўскага). Агульны вынік размовы зводзіцца да фразы “давайце жыць дружна”. Нам было ненавязьліва прапанавана ня граць пад сьцягамі. Даслоўная фраза спадара Праляскоўскага: “Хлопцы, ля лезьце ў палітыку”. І мы ня хочам туды лезьці.

Я яму сказаў: “Як грамадзянін, я магу сваю пазыцыю выказаць. Я не хачу яе выказываць як музыкант”. Нам усім надакучыла ваяваць. Мы ня ведаем, з кім ваяваць. Мы ня хочам граць пад сьцягамі. Нават пад тым сьцягам, які я паважаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG