Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"У нас жа ў Беларусі Піначэт"


Любоў Лунёва, Менск Ці давяраеце вы палітычным партыям і рухам? На гэтае пытаньне адказвалі мінакі на вуліцы Кульман і Дарашэвіча ў Менску

Спадарыня: “Ну, можа, калі б нешта здарылася, я б паспрабавала зьвярнуцца ў жаночую партыю”.

Вайсковец: “Я не давяраю ні таму, ні іншаму, ні трэцяму... Нікому ня веру!”.

Спадар: “Я тут цяпер у Беларусі зрэдку бываю. За мяжой я сябе спакайней адчуваю”.

Студэнт: “Усе партыі павінны быць прадстаўленыя. А так цяжка ўявіць сабе моц якога-небудзь руху, калі ён не прадстаўлены”.

Пэнсіянэрка: “Ведаеце, гэта ўсё гульні ў палітыку. Папросту чалавецтва любіць гуляць. Таму, канешне, я ня веру ў гэта”.

Жанчына: “Я чула пра стварэньне прапрэзыдэнцкай партыі. Я ім ня веру. Апазыцыянэрам таксама”.

Пэнсіянэр: “Я вам карацей скажу. Я веру ў прэзыдэнта”.

Студэнт: “Я ўсім не давяраю. У нас у Беларусі няма ніводнай рэальнай сілы палітычнай, якая магла б займацца справай”.

Спадар: “Апазыцыі, па-мойму, наагул у Беларусі няма. Я быў бы рады, каб яна была. Але, на жаль, абралі шлях нацыяналізму, а гэта пройгрышны варыянт у Беларусі”.

Спадар: “Я лічу, што адны трымаюць уладу, а іншыя... Ня ўпэўнены, што нашы апазыцыйныя структуры гатовыя да нечага крэатыўнага. Сапраўды нешта рабіць, нешта ствараць”.

Спадарыня: “Ні ў якую партыю я ня веру”.

Міліцыянт: “Дык сам чалавек у сябе павінен верыць. Ды й усё. А каму яшчэ можа быць давер?”.

Пэнсіянэр: “Ніякім партыям я не давяраю. Асабліва Народнаму Фронту. Таму што ён ужо неаднаразова падводзіў народ. Абяцаў, а нічога не зрабіў. “Белая Русь”? Я яшчэ гэтую партыю ня ведаю, але тыя, хто туды ўваходзяць, па-мойму, яны нічога для народа ня зробяць. Яны ж сябе ўжо раней праявілі”.

Пэнсіянэрка: “У мяне нікому няма даверу. Кожны сам для сябе. Пакуль не падымуцца наверх. А як падымуцца, то адразу ж пра ўсё забыліся. Пачынаюць потым туды сваіх сваякоў цягнуць і усё такое”.

Студэнт: “У нас у Беларусі няма ніводнай рэальнай палітычнай сілы, якая магла б займацца справай”.

Спадар: “У Беларусі наагул апазыцыі няма. Я быў бы рады, каб яна была. Ну, ня ведаю – не чую іх, не бачу”.

Студэнтка: “Тыя, хто з прэзыдэнтам? Ім не давяраю. Апазыцыйныя партыі, я думаю, калісьці нешта добрае зробяць для нас”.

Спадар: “Апазыцыйныя партыя вядомыя. Напрыклад, рух Мілінкевіча “За Свабоду” ён называецца. Паміж сабой ня могуць знайсьці паразуменьня. Гэта мне не падабаецца”.

Інжынэр: “У нармальнай дэмакратычнай дзяржаве кааліцыя мусіць быць. Усе павінны быць прадстаўленыя абавязкова. Тады нешта будзе вырашацца дэмакратычным шляхам”.

Спадарыня: “Наўрад ці яны чагосьці даб’юцца, таму што ім не дадуць. У нас жа ў Беларусі Піначэт”.
XS
SM
MD
LG