Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сядзібе БНФ дадуць мікрафон "непажаданым " музыкам


Радыё Свабода Cёньня ў сядзібе партыі БНФ адбудзецца канцэрт у рамках кампаніі "Абаронім беларускіх музыкаў". Пра падрабязнасьці паведаміў старшыня камісіі па культуры Партыі БНФ Франак Вячорка.

Сядзіба БНФ дасьць месца для выступаў гуртам з так званага чорнага сьпісу , якія ня могуць прабіцца на афіцыйныя пляцоўкі, ня могуць выступіць на радыёстанцыях і тэлевізіі. Паводле Ф.Вячоркі, сядзібу можна "расьцягнуць", зьняўшы сьценку, тады ў залю зьмяшчаецца 110-120 чалавек. Ёсьць і ранейшы досьвед камэрных імпрэзаў, якія падабаліся моладзі якраз з-за цеснаты: гэта надае рамантызму і драматызму. Уваход на канцэрты будзе бясплатны, яны пачынаюцца а палове на сёмую. Сёньня выступае гурт "Разьбітае сэрца пацана", вядомы як маладыя наступнікі "Сашы і Сярожы", гэта вучні рэжысэра Валера Мазынскага, а дапамагаць ім будзе гурт "Parason".

Паводле сэрыі канцэртаў плянуецца выдаць дыск , прысьвечаны 90-годзьдзю БНР. Палова складанкі будзе сабраная паводле вынікаў конкурсу маладых выканаўцаў: гледачы атрымаюць бюлетэні і прагаласуюць за лепшыя песьні. А другую палову выбера экспэртнае журы. Новы дыск павінен зьявіцца ў сакавіку і будзе называцца "90 - БНР".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG