Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтацыя "Імёнаў Свабоды" ў Германавічах


Радыё Свабода Кніга з выдавецкай сэрыі пісьменьніка Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” стала значнай культурнай падзеяй гэтага году. Аўтар правёў 20 прэзэнтацый. Рэпартаж з Шаркоўскага раёну, Германавічы

У Германавічах жыве і працуе вядомая беларуская актывістка Ада Райчонак. Дзякуючы яе высілкам, тут арганізаваныя два музэі. У адным зь іх – Музэі-галерэі імя Міхася Райчонка – і прайшла прэзэнтацыя “Імёнаў Свабоды.”

На сустрэчу з аўтарам прыйшлі ня толькі жыхары мястэчка, але й прыехалі людзі з Шаркоўшчыны, Мёраў, Лужкоў ды іншых мясьцінаў. Значную частку аўдыторыі складалі маладыя вясковыя настаўнікі.

На сустрэчы з чытачамі прысутнічала таксама вядомая пісьменьніца Ірэна Жарнасек. На просьбу прысутных яна апавяла пра сваю працу над раманам “Будзь воля Твая”, пра лёс беларускіх ксяндзоў, што вялі пастырскую дзейнасьць на ўсходзе Віленшчыны міжваенным часам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG