Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная "АБЛОГа"


Радыё Свабода Агляд інтэрнэту 20 лістапада

У сёньняшнім нумары інтэрнэт-газэты “Ежедневник” зьмешчана інтэрвію з гамельчуком Сяргеем Бандарэнкам, які днямі аб’явіў сябе нашчадкам расейскага трону. Сярод іншага ён сказаў: “Я выдаў указ №1, якім даручыў Міністэрству ўнутраных спраў аднавіць правы народу, страчаныя праз узброены пераварот 1917 году, а таксама аднавіць карную справу аб здрадзе радзіме нямецкага шпіёна Леніна”.

Блогер forever_panich у ЖЖ-суполцы піша: “Паважаныя менчукі, скажыце, калі ласка, ці ведае хто-небудзь з вас, адкуль радыё “Рокс” рэпэртуар свой бярэ? Можа быць, езьдзяць у ваяжы па расейскіх глыбінках, запісваюць ва ўбогіх кабаках мясцовых "зорак"? Гэта можа наагул браць "за душу", калі які-небудзь сьцерва ці «сьцерв» паўгадзіны распінаецца пра "я тебя не отпущу, ты так и знай — я все прощу"? Вы ў якім стагодзьдзі жывяце? Гэта ж нават не расейская папса, сярод якой могуць сустрэцца больш-менш адэкватныя пэрсанажы, гэтаму наогул складана даць вызначэньне...»

На сайце сёньня зьявілася такое паведамленьне: «Старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Павлаў распарадзіўся зрабіць больш жорсткім кантроль над цэнамі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Блізкія ўжо навагоднія і калядныя сьвяты, расьце попыт на многія прадукты і тавары. Таму кіраўніцтвам гораду будуць своечасова прынятыя необходныя захады, каб у перадсьвяточныя дні пры традыцыйным павышэньні попыту пакупнікоў не дапусціць росту коштаў».

Там жа нехта Эдзіт піша: «Насельніцтва Уручча! Жыхыра Шабаноў могуць вам толькі пазайздросьціць. Да вашага раёну працягнулі лінію мэтро. Радуйцеся жыцьцю! Нам такі падарунак і ня сьвеціць. Скажыце дзякуй і езьдзіце сабе на здароўе».

Калі вы сёньня сьвяткуеце дзень народзінаў і вам карціць даведацца, хто зь ліку вядомых актораў кіно спраўляе разам з вамі гэтую падзею, параю наведаць . Прынамсі, сёньня вы можаце падняць тост у гонар сябе, любімага, Міхаіла Ўльянава, Аляксея Баталава, Амаліі Мардвінавай, Маі Плісецкай, Сафі Лорэн. Неблагая кампанія...

На сайце у разьдзеле «Згубіліся» сёньня можна было прачытаць наступнае: «Прытулак “Ратаваньне” зьвяртаецца па дапамогу да тых, каму неабыякавы лёс страчаных і адшуканых сабак і катоў. Цяпер надыходзяць халады, і яны вельмі мерзнуць у прытулку. Прымем ад вас любую дапамогу: коўдры, лекі, амуніцыю, ежу (кансэрвы, сухі корм і іншае). Вельмі патрэбныя поўнагадовыя валянтэры для выгулу сабак. Будзем удзячныя за любую дапамогу!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG