Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Ліпай на онлайн-канфэрэнцыі: "Поўзаць на пузе – гэта нязручна для журналістыкі"


Радыё Свабода Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з журналістам, паэтам, стваральнікам і кіраўніком незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесем Ліпаем. Прачытаць тэкст можна тут --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Андросаўшчына Капыльскага раёну. У 1988 годзе падчас вучобы на факультэце журналістыкі БДУ перасьледваўся за ўдзел у выданьні сьценгазеты “Лірнік”. У 1991-м годзе цягам працы ў газэце “Знамя юности” вёў беларускамоўную старонку “Родны склон”.

Першы карэспандэнт Радыё Свабода ў Беларусі. У чэрвені 1996 года падчас апэрацыі вызваленьня дзяцей, захопленых тэрарыстам у дзіцячым садку, узяў інтэрвію ў тэрарыста. Заснавальнік незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Аўтар праекту самай папулярнай у краіне інтэрнэт-газэты “Белорусские новости” (www.naviny.by). Дзейнасьць інфармацыйнай кампаніі БелаПАН высока ацэньваюць у Беларусі і за мяжой. Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН – адзіны беларускі ўдзельнік міжнароднага праекта «CEE-BusinessLine» – «Стужкі эканамічных навін з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы». У 2004 годзе БелаПАН атрымаў прэмію імя Дзьмітрыя Завадзкага – «За мужнасьць і прафэсіяналізм".

На прыканцы 1980-х гадоў - удзельнік Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”. Зараз – сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

Першую кнігу паэзіі “Пад сьнегам” выдаў у 2000 годзе. У 2007 годзе выйшаў зборнік паэзіі "Рэшта".
XS
SM
MD
LG