Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі камуніст Зюганаў шкадуе, што Пуцін не ачоліў "саюзнай дзяржавы"


Радыё Свабода Лідэр расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў выказаў шкадаваньне, што Ўладзімер Пуцін не скарыстаўся магчымасьцю ўзначаліць так званую “саюзную дзяржаву” Расеі, Беларусі і Казахстану.

Калі б Пуцін “праявіў ініцыятыву стварэньня такой дзяржавы, быў бы легітымны варыянт застацца ля руля краіны, які б адпавядаў жаданьням мільёнаў” – цытуе Генадзя Зюганава ІТАР-ТАСС.

Нагадаем, што ў гэтыя дні ў розных рэгіёнах Расеі шэраг палітычных і грамадзскіх арганізацыяў выказваюцца за тое, каб Уладзімер Пуцін заставаўся ў Крамлі. Паўнамоцтвы расейскага прэзыдэнта абмежаваныя двума тэрмінамі і завяршаюцца ў наступным годзе
XS
SM
MD
LG