Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г.Вайс: мы да пэўнай ступені падзяляем матывы Вашынгтона


Алесь Дашчынскі, Менск Ці падтрымае Нямеччына санкцыі ЗША, якія былі ўведзены адносна беларускага канцэрну “Белнафтахім”? На гэтае пытаньне карэспандэнта Свабоды адказаў амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гебхардт Вайс.

“Пакуль не было афіцыйнай рэакцыі Бэрліну наконт гэтых санкцый. Мы, канечне, прааналізуем сытуацыю. Мы да пэўнай ступені падзяляем матывы Вашынгтона, якія далі штуршок гэтым санкцыям. Калі санкцыі ў гэтай канкрэтнай фазе разьвіцьця зьяўляюцца дзейсным інструмэнтам, гэта трэба паглядзець. Нямецкая палітыка, канечне, зьвязана і з пытаньнем прадуктыўнага дыялёгу зь Беларусьсю”.

Гебхардт Вайс узяў сёньня ўдзел прэс-канфэрэнцыі з нагоды адкрыцьця ў Менску X Менскага форуму “Беларусь – эўрапейская нацыя ў працэсе пераменаў: ідэнтычнасьць і супрацоўніцтва ў сфэрах палітыкі, эканомікі, грамадзтва”. Форум пачынае працу 22 лістапада ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры. • Злучаныя Штаты ўвялі фінансавыя санкцыі супраць “Белнафтахіму”, 13.11.2007

• Ці паўплываюць санкцыі ЗША на праекты афіцыйнага Менску ў Вэнэсуэле?, 15.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG