Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Міхал Бяндарык


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

БЯНДАРЫК Міхал Валянцінавіч, нар. 1892 у м. Кутна Каліцкай губ., Польшча, паляк, з рабочых, конюх саўгасу Пачаевічы Чашніцкага р-ну. Арыштаваны 37.08.06. Асуджаны 37.10.22 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як член дывэрс. арганізацыі паводле арт. 64, 72 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Аршанскай турме 37.11.10. 61.04.18 справу пераглядаў Вярхоўны Суд БССР. УКГБ Віцебскай вобл. 10862-П

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG