Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку БНФ звальняюць “За посьпехі ў працы”?


Радыё Свабода, Віцебск Актывістку стваранага руху "За Свабоду!", намесьніцу старшыні гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Ніну Кавалёву папярэдзілі пра звальненьне па сканчэньні працоўнага кантракту.

Папярэджаньне пра звальненьне падпісаў намесьнік дырэктара па ідэалягічнай працы віцебскага домабудаўнічага камбіната Віктар Лапін.

Прычынаў, паводле якіх кантракт з вахторкай працоўнага інтэрнату ня будзе працягнуты, адміністрацыя не патлумачыла. Аднак раней Ніна Кавалёва неаднаразова атрымлівала ад непасрэднага кіраўніцтва спагнаньні за сваю грамадзкую актыўнасьць.

“Падчас мясцовых выбараў, калі быў збор подпісаў, я пусьціла ў інтэрнат кандыдата ў дэпутаты гарсавету Паўла Левінава і яго давераную асобу Валера Шчукіна. А потым мне зрабілі вымову за тое, што яны тут зьбіралі подпісы. Хачу яшчэ дадаць, што ў нашым інтэрнаце стала шмат прыхільнікаў Аляксандра Мілінкевіча, якія зьбіралі подпісы за яго падчас прэзыдэнцкіх выбараў. І ўвогуле людзі часта падыходзяць да мяне, просяць пачытаць якую апазацыйную літаратуру, "Народную волю", распавяла Ніна Кавалёва.

У інтэрнаце №1 віцебскага домабудаўнічага камбіната спадарыня Кавалёва адпрацавала 26 гадоў. Кантракт зь ёю мае скончыцца 30-га лістапада, пасьля чаго актывістка застанецца беспрацоўнай.

Днямі Ніне Кавалёвай споўнілася 50 гадоў, і з гэтае нагоды адміністрацыя ўручыла ёй традыцыйную грашовую прэмію, а таксама грамату "За посьпехі ў працы". Такіх грамат у віцебскай апазыцыянэркі сабралася больш за два дзясяткі. Але, як гаворыць спадарыня Кавалёва, прызнаньне працоўных дасягненьняў не ўратуе яе ад звальненьня.

Віцебск: актывіста затрымалі за патрыятычную налепку на машыне, 10.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG