Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўторак на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У аўторак на “Свабодзе” – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 18.00.

06.30 * “Праскі акцэнт”. Чаму Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць “Белнафтахіму”? Ці падтрымае гэтыя меры Эўразьвяз? Які эфэкт будуць мець гэтыя амэрыканскія санкцыі? Якіх крокаў у адказ можна чакаць ад афіцыйнага Менску?

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР

* Наўпроставы эфір з Тацянай Гацурай, выканаўчым дырэктарам Беларускага Хэльсынскага камітэту. Яна ж – старшыня камісіі ў правах моладзі, якая навучаецца. Гэтая камісія зараз змагаецца супраць адмены ільготаў студэнтам. Тацяна Гацура – шматдзетная маці, выхоўвае траіх дзяцей.

* Эўракамісія гатовая перадаць Беларусі 5 мільёнаў эўра на паляпшэньне навакольнага асяродзьдзя. З гэтай мэтай у Менску знаходзяцца чыноўнікі з Брусэлю і Кіеву. Сёньня яны ладзяць перамовы з афіцыйнымі і няўрадавымі арганізацыямі Беларусі. На які канкрэтна праект будуць выдаткаваныя грошы? Ці дапаможа гэта ў выпраўленьні сытуацыі з навакольным асяродзьдзем у Беларусі?

* Сёньня – Усясьветны дзень дзіцяці, які адзначаецца на рэкамэндацыю Генэральнай асамблеі ААН і прысьвечаны дзейнасьці, скіраванай на забесьпячэньне дабрабыту дзяцей ва ўсім сьвеце. Ці адзначаецца ён у Беларусі? Зь якімі пагрозамі сутыкаюцца беларускія дзеці? Як абароненыя іх правы?

* У Вярхоўным судзе Беларусі сёньня адначасна працягнуцца два гучныя працэсы – у справе зьбіцьця З.Ломаця і суд над былым прэзыдэнцкім ідэолягам У.Холадам. На падыходзе – суды над кіраўніком “Белнафтахіму” Бароўскім і іншымі высокімі чыноўнікамі. Чаму ўсе працэсы закрытыя і як гэта суадносіцца з апошнімі пагрозамі Лукашэнкі саджаць высокіх чыноўнікаў у турму? Ці азначае гэта, што Аляксандар Лукашэнка сапраўды ўзяўся “закручваць гайкі”?

* Бліц-аналіз учорашняга пратэсту прадпрымальнікаў.

* Агляд незалежнай прэсы

ВЕЧАР

18.03 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

18.33 * "Падарожжа "Свабоды" – г.Клімавічы Магілёўскай вобласьці

18.45 * "Беларускае замежжа" – Студэнцкае жыцьцё ў Францыі: што зьмянілася пасьля студэнцкіх хваляваньняў летась, як выяўляюць сваю актыўнасьць студэнты цяпер, як вучацца і што робяць у вольны час, якія ў іх стыпендыі і на што іх хапае. Як францускія студэнты даведваюцца пра Беларусь, чаму слухаюць беларускія рок-гурты і колькі францускіх студэнтаў гатовыя пікетаваць беларускую амбасаду ў Беларусі за парушэньні дэмакратычных нормаў у Беларусі.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * "Паштовая скрынка-111" - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

19.45 *"Вольная студыя" – 14 лістапада ў менскім Адукацыйным цэнтры адбылася вечарына памяці беларускіх літаратараў, зьнішчаных у гады сталінскага тэрору. Адным з арганізатараў вечарыны выступіў Аргкамітэт па ўшанаваньні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. З сустаршынём аргкамітэту пісьменьнікам Васілём Якавенкам гутарыць Міхась Скобла

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * "Падарожжа "Свабоды" – г.Клімавічы Магілёўскай вобласьці

20.45 * "Беларускае замежжа" – Студэнцкае жыцьцё ў Францыі праз досьвед беларусаў

21.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

21.45 * "Вольная студыя". Зь пісьменьнікам Васілём Якавенкам гутарыць Міхась Скобла

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка.

23.00 * "Падарожжа "Свабоды" – г.Клімавічы Магілёўскай вобласьці

23.15 * "Беларускае замежжа" – Студэнцкае жыцьцё ў Францыі праз досьвед беларусаў.

23.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

23.45 * "Вольная студыя". Зь пісьменьнікам Васілём Якавенкам гутарыць Міхась Скобла
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG